?

Log in

No account? Create an account

Шаноўныя сябры!
Chers amis!
Panie i panowie!

Адмыслова, каб вам было зручна мяне чытаць! Цісьніце на віртуальны гузік і чытайце ... ПА-БЕЛАРУСКУ!
Specialement pour votre utilité! Cliquez sur le bouton virtuel et lisez... EN FRANCAIS!
Specyjalnie, zeby pan'stwu bylo wygodnie! Niech pan/pani kliknie i czyta ... PO POLSKU!

 

            
Беларуская                                                             Français                                            Polski
 

Сум, нясьцерпны навязьлівы, балюча сьцякае сьлязьмі, апякаючы шчокі. Радуйся, мама, я знову далёка! Я тут, дзе шчырая ўсьмешка становіцца паказушнай дугой, і нават яскравае лагоднае верасьнёвае сонца не наталяе вочы бляскам.
 
Не паверыш, мама, тут дагэтуль грызуць камары! А рой думак за іхнюю зграю ня меншы, і гэтак жа чэшуцца іхнія ўкусы. А галава разрываецца ад пошуку выйсьця, і ад гэтага нясьцерпнага жаданьня вярнуцца. Дзяцінства, мама? Можа ты і маеш рацыю. Хочацца праверыць, але страшна, Божа, як страшна! Найгорай, напэўна, уявіць тыя грымасы, выразы, жэсты зайздросьнікаў, і проста тых, чыё жыцьцё не налічвае дастаткова падзеяў, каб стрымацца ад абмеркаваньняў. “Ты жа ня можаш усё кінуць і вярнуцца?!” Наіўнае пытаньне маладасьведчаных таварышаў. Хочацца ўзяць у жыцьця відэазапіс апошніх двух сваіх год, і прадставіць на судзе, які прызначаць мне тыя, пытлівыя.
 
Ты ня горай за мяне, мама, ведаеш, што адной з найнепрыемных рэчаў у жыцьці ёсьць адзінота. Так, ёсьць скайп, і быццам бы сябры ў рэальным жыцьці… Якія хочуць пабачыць цябе дзеля таго, каб пахваліцца сваімі посьпехамі, таму што тут, мама, не распавядаюць пра праблемы. Я бачыла, як адлегласьць адсоўвае сяброўства, як яна беспардонна ламае самыя моцныя стасункі, і гэта лягічна і правільна, таму што сьмешна і крыўдна жыць успамінамі! Стварыла бы нават закон, які б такі занятак забараняў, а пакараньне ў ім было б сьмяротнае. …праўда, сама была б першай пакаранай, таму што так страшна разьвітвацца з тым, што толькі-толькі скончылася, а яшчэ гэтая халерная надзея на лепшае, якая ніколі не пераўтваралася ў рэчаіснасьць… Трэба часьцей даставаць з плецака жыцьцёвую сякеру, якой можна адрубіць гэтыя адросткі ўспамінаў – не дарма ж мы носім яе з сабой цяжкім грузам.

Салігорск. Нядзеля, 12 чэрвеня, 19 гадзіна.

Сёння а 19 гадзіне на Цэнтральнай плошчы горада ладзілася "барацьба з каларадскім жуком". Крыху падвяло надвор'е - збіралася на дождж, да таго ж  нядзеля, а таму хочацца забыцца на крызіс і штодзённы рост коштаў, не выходзячы з хаты ня тое, каб на плошчу, але і ў краму. Ды і неяк мала было тых, хто чуў пра сённяшнюю акцыю.

А тых, хто чуў, "папярэдзілі": www.saligorsk.org/main-news/revalucja-praz-sacsetki-vydalenajana.html

А таму яна атрымалася нешматлікай, але ўбірала ў сябе ня толькі моладзь, але і людзей сталага веку. 

ЗАТОЕ, працяг рэвалюцыі, што адбудзецца ў сераду 15 чэрвеня, у САЛІГОРСКу а 19ай, на Цэнтральнай Плошчы - ва ўсіх на слыху.

Сядала батарэя, таму фоткі выйшлі на хуткую руку:
Read more...Collapse )

крышнаіты кришнаиты

Цёплым пятнічным вечарам, швэндаючыся па цэнтры Мінска, набрыла на сталічных крышнаітаў (або вайшнаў, адданых), што ладзілі сідзячую харынаму. Харынама -- гэта сумеснае ўхваленне Святых імёнаў Бога ў грамадскіх мейсцах. Лічыцца, што спяванне мантры “Харэ Кршна” можа дапамагчы наладзіць свае адносіны з Кршнай, а таксама атрымаць духоўную гармонію і спакой.

Вось і сёння а 18.30 у цяньку за Палацам Спорту, на палянцы насупраць гасцініц Беларусь і Юбілейная ўсміхастыя маладзёны спявалі мантры праслаўлення Святых імёнаў.

 

Read more...Collapse )


Minsk, centre-ville. Lundi, 17:56, les gens rentrent du travail.

Personne n'aurait pu soupçonner qu'un pays paisible, sans un seul ennemi dans ses pays voisins, serait victime d'un attentat terroriste. Et pourtant, une explosion a eu lieu à la station de métro Kastrytchnitskaïa qui se trouve en plein centre-ville. Kastrytchnitskaïa est une interaction entre les deux lignes du métro de Minsk et beaucoup de monde y affluent...

D'après les témoins oculaires, il y aurait eu un énorme bruit qui aurait raisonné jusqu'au stations environnantes. De la fumée, et l'odeur de brulé ont envahit la place Kastrytchnitskaïa.

 

la suiteCollapse )

 

 
Апошнім часам даводзіцца займацца асьветніцкай працай, а менавіта  - распаўсюдам бясплатных газэт на 20 хвілінпрыпынках штораніцы. Ня буду тут выкладаць усю спэцыфіку працы і мае непасільныя высілкі ў барацьбе зь лянотай і сном. Адзначу толькі ўзгадваньне аб Расеі з сайта улюбёных "20 хвілін" (газэта, якую раздаю, і якая, дарэчы, насамрэч чытаецца раўнютка за 20 хвілін!!!). Інфармацыя застарэлая, але я такога, напрыклад, ня ведала(на гэтым мейсцы мусіць быць смайлік).
далей...Collapse )
Нацыянальнае чыгуначнае таварыства SNCF (Францыя) запускае буйную прома-кампанію для працоўных вандровак першай клясай. З 28га лютага на сайце таварыства можна паглядзець жартаўлівы сэрыял "Камандзіроўкі" (Voyages d'affaires). Сэрыял "вучыць", як пераканаць кіраўніка ў правільнасьці выбара падарожжаў  першай клясай. Міні-сэрыял складаецца з кавалкаў, кожны зь якіх падкрэсьлівае пэўны аспэкт зручнасьці навосткі. А на стэндах трамвайных і аўтобусных прыпынкаў буйных гарадоў, у якіх існуе паслуга TGV Pro 1ère, разьмясьціліся афішы, а ў друкаваных выданьнях - рэклямы сэрыяла, выкананыя ў стылі афішаў камэдыі.




Мэта кампаніі - зьвярнуць увагу прафэсіяналаў на навінку, якая між іншага ўжо пэўны час працуе на буйных паветраных лініях. Паслуга TGV Pro 1ère прадстаўляецца на цяперашні момант на самых стратэгічных напрамках цягнікоў вялікай хуткасьці, што спалучаюць сталіцу са Страсбургам, Бардо, Монпелье, Нант, Рэнн, Марсэлем, Ліёнам.
voyages d'affaires
Паслугі TGV Pro 1ère - гэта адмысловая заля чаканьня Салон Вялікага Вандроўніка, свабоднае карыстаньне Wi-Fi інтэрнэтам, асьвяжаючы напой, сьвежая прэса! Але галоўнае ў паслузе - мейсцы ў спэцыяльным вагоне № 1 ці № 11, дзе ня будзе ні шумных цікаўных дзяцей, ні гаманлівіх турыстаў. Спакой і цішыня дзеля якаснай працы! Ветлівыя правадніцы прапануюць разнастайныя сьняданьні, абеды ды вячэры па буднях, праўда за дадатковую плату. Кліенты, што карыстаюцца з паслугі TGV Pro 1ère, могуць праз правадніка замовіць таксоўку, якая будзе чакаць каля вакзала на час прыезду цягніка.

Яшчэ адна добрая навіна -  да 2012 году кошты на спецыялізаваную паслугу, як зрэшты і на іншыя падарожжы першай клясай ня вырастуць.

Tea паводле
sncf.com
Люсія і секс (ісп. Lucía y el sexo) — еротична мелодрама, драма, п'ятий фільм іспанського кінорежисера Хуліо Медема в Люсія і сэксповнометражному кіно, знятий в 2001 році.  [Wikipedia]

Яшчэ са школы не пісала пераказаў. Вось нешта сярэдняе паміж інтэрпрэтацыяй і пераказам (аднак, больш першага кампанэнта, чым другога). Перажытым трэба дзяліцца. Дзялюся.
Пераказ:Collapse )

Паліцыя бастуе?

crsФранцыя. Пасьля ўніверсітэтаў, заправак, партоў цяпер выказвае свой пратэст і паліцыя спецыяльнага назначэньня! Мала каму вядома, што французкія паліцыянты маюць свае прафсаюзы. Я іх налічыла як найменей тры. Зрэшты, нічога дзіўнага, гэта такая ж прафэсія, як і іншыя. З адзіным толькі адрозьненьнем, што паліцыянты ня маюць права мітынгаваць, паколькі падчыняюцца загадам і унутраным пастановам. Спецыфіка прафэсіі ;)


І што вы думаеце? Гэта магло спыніць крэатыўных бунтаўшчыкоў-французаў? Паліцыянты CRS (кшталту нашага АМАПу ці Спецназу) заявілі пра сябе, па-першае, калі ў сераду 70 % ад іх актыву выйшла на бальнічныя ў прыгарадзе Льёна. У суботу раніцай гісторыя паўтарылася, калі на працу з нагоды хваробы не зьявіліся 74 з 84 паліцыянтаў кампаніі CRS, што мусілі забясьпечваць парадак падчас футбольнага матчу Arles-PSG у Пэрпіньяне. Іхныя калегі зь іншага аддзелу замянілі іх, пасьля чаго заявілі аб салідарнасьці і далучыліся да галадоўкі. Саму галадоўку абвесьцілі паліцыянты CRS у Парыжы ды Марсэлі пасьля таго, як Міністар Унутраных Справаў Брыс Ортэфё (Brice Hortefeux) заявіў, што паўстае пытаньне аб закрыцьці аддзелаў у Льёне ды Марсэлі (кожны налічвае па 130 чалавек). Таксама пад пагрозай зачыненьня знаходзяцца 7 эскадрыльляў жандармерыі. Да пратэсту далучылася й «сотня чалавек», сярод якіх « сем'і паліцыянтаў CRS». Яны мітынгавалі раніцай перад аддзелам CRS-46 у Сан-Фой-Лэ-Льён (Sainte-Foy-lès-Lyon). Некалькі хвілін мітынгоўцы блякавалі ўваход у казармы. Паводле прафсаюзаў, 61 аддзел CRS ужо распачаў бестэрміновы «супраціў», які выражаецца ў невыкананьні дарожнага кантролю ды нескладаньні пратаколаў.


Усяго за два апошнія гады французкая паліцыя была скарочаная на 1300 чалавек.



фотаздымакhttp://lenumerozero.lautre.net

...вось да чаго часам даводзіць перагрузка маркетынгавымі ведамі...

(тут жа даю спасылку на відэа Пола Гора, на якую мая рэкляма как бэ мусіць спасылацца :)  )

пежо rcz


аматарская рэкляма пежо RCZ... засталося цяпер пачаць курсач па стратэгіі рэклямнай кампаніі...

П.С. Прашу строга ня судзіць... З ГІМП-ам мы знаёмыя, лічы, з пазаўчора..
П.С.2: спадзяюся, Джоні Дэп не пакрыўдзіцца...

Profile

stuzka_by
stuzka_by

Latest Month

September 2011
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Jamison Wieser